Прыйдзе час, i сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Мы, педагогі нашай дашкольнай установы, звярнулі вялiкую ўвагу на выхаванне ў новага пакалення пачуццяў патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.
Пачуццё патрыятызму шматграннае i змястоўнае: гэта любоў да cвaix блізкіх i гонар за ўвесь беларускі народ, яскравыя ўспаміны пра месца, дзе нарадзіўся, i павага да сваей Радзімы, жаданне берагчы яе, спрыяць яе росквіту.
Павага да Радзімы фармуецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.
А.А. Грымаць адзначае: Радзіма - гэта тое, да чаго чалавек не можа ставіцца абыякава, гэта тое асяроддзе, у якім ён жыве, дзе яго чалавечыя каранi знаходзяць спрыяльныя ўмовы для свайго развіцця.
Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фармуе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцяў i магчымасцяў.
Сістэма ведаў аб Радзіме ўключае:
- сацыяльныя звесткі: веды пра Рэспубліку Беларусь, яе сталіцу, сімвалы горада i рэспублікі;
- звесткі пра жыццё беларускага народа, яго гісторыю, мову, культуру, працу, традыцыі;
- прыродазнаўчыя веды: прырода краю, жывёльны і раслінны свет, уяўленні аб значэнні прыроды ў жыцці чалавека, прыродаахоўная дзейнасць.
Мы арганізоўваем пазнавальную дзейнасць дзяцей па авалодванні даступным аб'ёмам ведаў пра Радзіму, па фарміраванню ў ix эмацыянальна-станоўчых адносін да заняткаў такога роду.
Галоўнай мэтай такіх заняткаў з'яўляецца:
- выхаванне пачуцця любові да роднага краю, краіны, павагі i гонару за свой народ, яго мову гісторыю i культуру;
- пашырэнне i паглыбленне ведаў аб Радзіме;
- развіцці цікаўнасці, патрэбы ў грамадазнаўчых ведах;
- фарміраванне гатоўнасці выявіць атрыманыя веды ў дзейнасці.
Адной з задач рэформы адукацыі ў Рэспублцы Беларусь з’яўляецца выхаванне грамадзянскасці i патрыятызму ў новага пакалення.
У нашай дашкольнай установе пачалася работа па адраджэнню беларускай нацыянальнай культуры i мовы з … г. Вось ужо … гадоў мы працуем у гэтым напрамку. Пачынаючы работу па патрыятычным выхаванні, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра ведаць прыродныя, культурныя, сацыяльныя i эканамічныя асаблівасці роднага краю, ведаць i валодаць роднай мовай. Увесь пазнавальны матэрыял мы размяркоўваем такім чынам, каб дзеці на працягу года засвойвалі веды паступова, у пэўнай сістэме. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Усе прапанованыя тэмы лагічна звязаны паміж сабой i разам складаюць цэласны аповед аб краіне.
Выхаванне станоўчых пачуццяў павагі да Радзімы адбываецца паступова. Мы пачынаем з выхавання шчырых адносін да cвaix родных - маці, бацькі, бабулі, сястрычкі. У дзіцяці неабходна адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб iм i ад яго чакаюць узаемных пачуццяў. З гэтай мэтай мы праводзім штодзенна гутаркі, дзе падкрэсліваем клапатлівыя адносіны бацькоў да дзіцяці, знаходзім магчымасць звярнуць увагу на прафессіяналізм, умельства бацькоў, станоўчыя рысы ix характару. Мы падштурхоўваем дзіця да размовы аб яго сям’і: дзе праводзім вольны час з маці, у якія гульні яно любіць гуляць з бацькам, удакладняем, што ведаюць дзеці аб прафесійнай дзейнасці cвaix бацькоў.
Назіранне за дзецьмі падчас сюжэтна-ролевай гульні “Сям’я”, аналіз малюнкаў на тэму “Мая сям’я”, калі ўлічваецца колер, наяўнасць членаў усёй сям’і i ix размяшчэнне на малюнку, дае нам багатую інфармацыю пра адносіны ў сям’і, атмасферу, месца дзіцяці ў ёй. Веданне гэтага - вeльмi важная ўмова для ажыццяўлення патрыятычнага выхавання, бо менавіта адносіны бацькоў да навакольнага свету фармуюць у дзіцяці першыя ўяўленні пра Радзіму.
Ужо ў дашкольным узросце мы даём першапачатковыя веды пра нашу Радзіму - Беларусь. У старэйшым узросце дзеці дакладна знаёмяцца з гісторыяй свайго горада, даведваюцца пра паходжанне яго назвы. Падчас мэтавых прагулак, экскурсій па горадзе дзеці разглядаюць гістарычныя будынкі, помнікі архітэктуры, сучасныя забудовы. Мы даем звесткі пра назвы вуліц, тлумачым, у гонар якіх вядомых людзей, значных падзей яны так называюцца.
Адначасова ідзе знаёмства дзяцей з прафесіямі, звяртаецца ўвага на тое, што дзякуючы намаганням многіх людзей розных прафесій, горад набывае асаблівую прыгажосць. У час экскурсій, гутарак, мы імкнемся падвесці дзяцей да высновы, што ад кожнага жыхара залежыць, ці будзе горад мець прывабны выгляд. У выніку, дзеці caмi падказваюць, што нельга кідаць смецце, маляваць на сценах, прапануюць пасадзіць кветкі.
Знаёмства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае ix веды, развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуццяў гонару за родныя мясціны. Дзеці ўсведамляюць, што ix горад, сяло, рэчка, лес - частка Радзімы i кожная мясціна непаўторная па сваёй прыгажосці i гістарычных падзеях. Зацікаўленасць гісторыяй свайго дома, вуліцы, горада абуджае ў дзіцяці iмкненне пазнаваць родный край.
Нашы дзеці з дапамогай дарослых засвойваюць назву краіны - Рэспубліка Беларусь, атрымліваюць звесткі аб паходжанні слова “Беларусь”, знаёмяцца з найбольш вядомымі абрадамі, гістарычнымі мясцінамі рэспублікі, даведваюцца пра сталіцу - горад Мінск.
Добрай падставай для выхавання гонару за сваю Раздіму, адчуваннем сябе сынам беларускага народа з’яўляюцца данясенні ў даступнай форме старонак гісторыі Беларусі. С. Тарасаў "Адкуль пайшлі беларусы", А. Вольскі "Беларусь - мая Радзіма", У. Юрэвіч "Наша сталіца", В. Сухамлінскі "Цяпер я ведаю, якая Беларусь" i іншыя.
Мы знаёмім дзяцей з картай Белapyci i старажытнымі гарадамі: Полацкам, Навагрудкам, Мінскам, з замкамі, славутымі людзьмі беларускай зямлі.
Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх - значная частка работы па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.
У нашайгрупе створана “Беларуская хатка”, дзе сабраныя розныя рэчы побыту жыхароў Беларусі як даўнейшых часоў, так i рэчаў цяперашняга часу. Наш педагагічны калектыў разумее, што кожная краіна, кожны народ ганарыцца сваёй традыцыйнай мастацкай культурай, якая з’яўляецца найбольш яркай адзнакай нацыянальнай адметнасці i самабытнасці. А развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы, традыцый нашага народа, народнай творчасці, культуры.
Роля традыцыйнай культуры асабліва ўзрастае ў перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння, аб’яднання народа на аснове нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта ў дашкольны прамежак жыцця ў дзяцей фармуецца цікавасць, патрэба да ведаў, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.
Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы спрыяем развіццю пазнавальных i інтэлектуальных магчымасцяў, ix пазнанню беларускай культуры, твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але заўсёды i абавязкова маюць выхаваўчае значэнне.
Калектыў дзіцячага садка сабраў у нашай “Беларускай хатцы” рэчы дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва, ганчарныя вырабы, вырабы з саломы. Шмат рэчаў ткацтва: гэта i ручнікі, i посцілкі, i сурвэткі. Прадстаўлена адзенне, выкананае ў беларускім стылі. Праз рэчы, сабраныя ў нашайгрупе, мы паказваем дзецям жыццё селяніна, яго прылады працы, святыні, i, канешне, ўсе творы народнага мастацтва. Нашы дзеці ведаюць, што кут, дзе стаіць печ, лаўка з рэчамі, неабходнымі ў гаспадарцы, ступай, чугунамі, мicкaмі, віламі - гэта бабін кут. Ложак прыбраны посцілкай, выкананай геаметрычным узорам, гэты ўзор расказвае што людзі з гонарам адносіліся да зямлі i сонца. Прыбраная посцілка пляценнем кручком – узор-сімвал кахання. Люлька, у якой калыхалі дзіця.
Таксама дзеці знаёмяцца з вырабамі саломы i лёну - беларускай народнай лялькай; абуткам, які называецца лапці. Нашы дзеці з вялікім задавальненнем разглядваюць усе рэчы беларускага кутка, а потым пераносяць свае веды ў выяўленчую дзейнасць (маляванне, лепка, аплікацыя).
Дзякуючы сабранаму нашаму матэрыялу, кожны педагог нашай дашкольнай установы данясе да свайго выхаванца часцінку тых ведаў аб родным кpai; аб гicтоpыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах i традыцыях.
Я ганаруся, што мы дапамагаем нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Выхоўваем дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, цярпялівымі i ўважлівымі да ўсяго. I адначасова абуджаем веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.
раскрыть » / « свернуть